Наталля Зорына

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Наталля Зорына, якой у кастрычніку споўнілася 28 год, да затрымання працавала ў Мінску вядучым спецыялістам па закупках у камерцыйнай фірме, часова пражывала ў сталіцы. Яе авінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1. арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Партызанскага раёна Мінска 11 лістапада 2022 года вынесены прысуд жыхарцы Светлагорска. Суд пастанавіў прызначыць ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Яе выпусцілі з зала суда пад падпіску аб нявыездзе.

За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту у Мінску асудзілі жыхарку Светлагорска

У судзе Партызанскага раёна Мінска 11 лістапада вынесены прысуд жыхарцы Светлагорска Наталлі Зорынай, абвінавачанай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1. арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»