Наталля Варабей

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 снежня 1964

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Святлана

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Наталля Юльянаўна Варабей была затрымана падчас "рэйду па салідарнасці" напрыканцы студзеня 2024 года. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў па ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Утрымлівалася ў СІЗА № 1

Судовы працэс над Наталляй пачаўся 1 кастрычніка 2024 года, справу разглядала суддзя Мінскага гарадскога суда Святлана Макарэвіч. Наталлі прысудзілі 4 гады "хатняй хіміі"

Наталля — псіхолаг з шматгадовым стажам. Яна скончыла біяфак БДУ, як мінімум з нулявых гадоў — у прафесіі. З 2011 яна працавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Савецкага раёна Мінска. Працавала ў розных сферах сваёй прафесіі — займалася дзецьмі з ДЦП, праводзіла псіхалагічную падрыхтоўку алімпіяднікаў, навучала педагогаў.

25 кастрычніка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»