Наталля Турава

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 4 ліпеня 1972

Дата затрымання: 18 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 377 Крымінальнага кодэкса — Знішчэнне афіцыйных дакументаў

Вынік суда: 1 год і 1 месяц

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 9 сакавіка 2022

Суддзя: Шурын Дзмітрый

Пракурор: Юшчук Міхаіл

Наталля Георгіеўна Турава — жыхарка Брэста, асуджаная на 1 год і 1 месяц калоніі па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і аб знішчэнні дакументаў (арт. 377 КК).

Паводле версіі абвінавачвання, 27 траўня 2021 дадому да Наталлі прыехала міліцыя. Там жанчына "публічна абразіла" Лукашэнку словамі «у нас гр*баное государство» и «гр*баный президент», чым, на думку дзяржабвінавачання, здзейсніла злачынства паводле ч.1 арт. 368 КК. Праз гадзіну пасля вымаўлення названых слоў следчыя ўжо праводзілі ў кватэры жанчыны агляд. Падчас яго, паводле версіі абвінавачвання, "жадаючы выказаць сваю перавагу і ўсёдазволенасць", Турава разарвала пратакол. Так жанчына "здзейсніла пашкоджанне афіцыйнага дакумента "(ч.1 арт.377 КК).

Пасля абвяшчэння прысуда Наталлю ўзялі пад варту. 

Пакаранне яна адбывала ў ПК №4.

9 сакавіка 2022 праваабаронцам стала вядома аб памілаванні Наталлі і яшчэ некалькіх жанчын.

Жанчыну асудзілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэкса: дома яна здзейсніла “публічную абразу” Лукашэнкі, па дарозе ў РАУС яе збілі

18 жніўня ў Ленінскім судзе Брэста суддзя Шурын прызначыў Наталлі Туравай пакаранне ў выглядзе аднаго года і аднаго месяца пазбаўлення волі ў калоніі. Менавіта такі прысуд запрасіў пракурор Міхаіл Юшчук. Аб гэтым паведамляе “Брэсцкая Вясна”.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»