Наталля Таран

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 21 красавіка 1948

Дата затрымання: 9 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Серакова Вольга

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Эвелін Перо, сябра Сената Францыі

Наталля Вячаславаўна Таран — жыхарка Бабруйска, асуджаная 9 жніўня 2022 г. на 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 

  • ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь),
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь),
  • арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады).

Вядома, што жанчына мае шэраг хранічных захворванняў.

На пачатку снежня 2022 г. стала вядома, што Наталлю перавялі з СІЗА-5 у гомельскую жаночую калонію № 4.

Выйшла на волю 20 жніўня 2024 г. па памілаванні.

У Бабруйску 74-гадовую жанчыну асудзілі да калоніі за абразу прэзідэнта і паклёп на яго

У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 9 жніўня разгледжаная крымінальная справа 74-гадовай мясцовай жыхаркі Наталлі Таран. Жанчыну абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»