Наталля Сляпцова

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 150 базавых велічынь

Від пакарання: штраф

Суддзя: Новікава Алена

У Мінскім раённым судзе 1 лютага 2022 года за малюнкі сэрцаек і надпіс “ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ” на плафоне асвятлення ў ліфце асудзілі 52-гадовую мінчанку Наталлю Сляпцову.  Каб вылічыць таго, хто пакідае пратэсныя надпісы і малюнкі, сілавікі ўсталявалі відэакамеру ў плафоне ў ліфце. Пратэсныя надпісы па ўласнай ініцыятыве адмывала суседка, якая на судзе задалася пытаннем: “Яны неверагодныя, а суседзі тады хто?” У выніку, суддзя Алена Новікава прызначыла Наталлі Сляпцовай вялічэзны штраф — 150 базавых велічыняў альбо 4800 рублёў ці 1860 долараў.

Мінчанку аштрафавалі на 1860 долараў за пяць сэрцаек у ліфце і надпіс «Жыве Беларусь»

У Мінскім раённым судзе 1 лютага 2022 года за малюнкі сэрцаек і надпіс “ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ” на плафоне асвятлення ў ліфце асудзілі 52-гадовую мінчанку Наталлю Сляпцову. Вясной мінулага года яе за гэта арыштоўвалі на 22 сутак, але потым яшчэ ўзбудзілі крымінальную справу за злоснае хуліганства і змясцілі пад хатні арышт на тры месяцы. У судзе артыкул змянілі на больш мяккі – арт. 341 Крымінальнага кодэкса (псаванне маёмасці). Каб вылічыць таго, хто пакідае пратэсныя надпісы і малюнкі, сілавікі ўсталявалі відэакамеру ў плафоне ў ліфце. Пратэсныя надпісы па ўласнай ініцыятыве адмывала суседка, якая на судзе задалася пытаннем: “Яны неверагодныя, а суседзі тады хто?” У выніку, суддзя Алена Новікава прызначыла Наталлі Сляпцовай вялічэзны штраф — 150 базавых велічыняў альбо 4800 рублёў ці 1860 долараў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»