Наталля Сцёпіна

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 17 траўня 1972

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лістапада 2024

Суддзя: Селядцова Алена

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Наталля Сцёпіна

Наталля Аляксандраўна Сцёпіна была асуджаная ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Магілёва паводле ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). 18 чэрвеня 2024 года справу разгледзела суддзя Селядцова Алена. Яна прысудзіла Наталлі 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму

13 жніўня 2024 года Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай калегіі Каралёў Сяргей.

23 жніўня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывала тэрмін у ПК № 4

Выйшла на волю па памілаванні 20 лістапада 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»