Наталля Раентава

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 19 ліпеня 1991

Дата затрымання: 29 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 8 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 29 траўня 2021

Суддзя: Акавітая Таццяна

Справы: Пратэсты Мінск

Наталля Сяргееўна Раентава пры затрыманні 29 жніўня 2020 года ў тралейбусе пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за сцягно. Момант жорсткага затрымання трапіў на відэа, рэзанансны ролік імгненна разышоўся па сацсетках і СМІ.

Наталлю асудзілі да адміністрацыйнага арышту, але пасля яго яна не выйшла на волю. Ёй прад’явілі абвінавачванне па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу – гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Да суда яна знаходзілася пад вартай.

25 лютага 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд Наталлі Раентавай: 8 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Паколькі тэрмін пакарання вылічаецца ад 29 верасня 2020 года, з моманту прысуда ёй засталося адбыць пакаранне тэрмінам тры месяцы.

Восем месяцаў калоніі прызначылі Наталлі Раентавай, якая пры разгоне Маршу ўкусіла сілавіка ў тралейбусе

Пракурор прасіў два гады

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»