Наталля Радзіна
журналістка, палітычная актывістка
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 20 снежня 2010
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Яе неаднаразова арыштоўвалі і збівалі падчас асвятлення апазыцыйных акцый. Затрымалі ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Трымалі ў следчым ізалятары КДБ. Абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.
28 студзеня 2011 году вызвалілі з падпіскай аб нявыездзе і накіравалі ў Кобрын, па месцу яе рэгістрацыі. 30 сакавіка выехала з Кобрына, каб з'явіцца на допыт у Менск, але замест гэтага ўцякла з Беларусі. Чатыры месяцы правяла ў Расеі, пасля чаго ў жніўні з'ехала ў Літву, дзе атрымала палітычны прытулак, потым пераехала да Польшчы.
23 жніўня 2011 года крымінальную справу супраць яе спынілі ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.