Наталля Пятровіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 лютага 1955
Дата затрымання: 19 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Галаўкова Вера
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Наталля Іванаўна Пятровіч была затрымана 19 снежня 2022 года дома за каментар. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за «абразу Лукашэнкі».
У пачатку чэрвеня 2023 г. стала вядома, што палітзняволеная была пераведзена з СТ-8 у CI3A-1.
Пазней стала вядома, што палітзняволеную абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
- ч. 3 арт. 361-1 — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім;
- ч. 1 арт. 368 — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч. 3 арт. 361 — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 369 — Абраза прадстаўніка ўлады.
11 жніўня 2023 году Вера Галаўко ў Мінскім гарадскім судзе асудзіла палітзняволеную да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У кастрычніку 2023 г. Наталля даслала ліст на волю, у якім паведаміла, што не атрымлівае лісты з волі:
"Усім пішу, але лістоў амаль не атрымліваю. Не разумею, у чым справа. Таму ўсім мае прывітанні, самыя найлепшыя пажаданні і велізарная падзяка".
На 20 кастрычніка 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Наталлі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.
У пачатку лістапада 2023 г. стала вядома, што Наталлю з СІЗА-1 перавялі ў ПК-4.
17 лістапада ўнесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
28 лістапада 2023 г. унесена КДБ у "спіс тэрарыстаў".
Вядома, што ў траўні 2024 г. Наталля была змешчаная ў ШІЗА.
Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў
68-гадовую палітзняволеную асудзілі да шасці гадоў калоніі за каментары