Наталля Паўлючэнка
Дата нараджэння: 15 траўня 1960
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Бычыла Андрэй
62-гадовую Наталлю Алегаўну Паўлючэнка прызналі вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса ("абраза Лукашэнкі") і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").
Справу разглядзеў суддзя Андрэй Бычыла.
Вядома, што жанчыну затрымалі ў снежні 2022 года. Да суду яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а пасля затрымання правяла трое сутак з 16 па 19 снежня 2022 года ў Пінскім ІЧУ.
Наталлю Паўлючэнка 16 лютага 2023 года ў судзе Пінска і Пінскага раёна асудзілі за каментар у сацсетцы "Аднакласнікі" 17 сакавіка 2021 года у бок Лукашэнкі ў суполцы "Медиа-Полесье" пад навінай пра памерлага ў пінскай лякарні пацыента. Каментар прызналі наўмыснай публічнай абразай Лукашэнкі.
17 сакавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Пенсіянерку асудзілі да "хатняй хіміі" за "нецярплівае зычанне хуткай смерці" Лукашэнку