Наталля Нікіціна

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 1 ліпеня 1970

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 10 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 5 студзеня 2023

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Групы: Лекары

Справы: Справа Зельцэра

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Мелані Фогель, дэпутатка французскага сената

Наталля Нікіціна

Наталля Уладзіміраўна Нікіціна — педыятарка, псіхіятр-нарколаг, псіхатэрапеўтка, экзістэнцыяльны філосаф і псіхолаг. Каля 30 гадоў яна прапрацавала лекаркай.

29 верасня 2021 г. Наталлю затрымалі наўпрост на працы — у Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі. Там яна працавала псіхіятрам. За некалькі гадзінаў да затрымання ёй паведамілі пра звальненне. Яе затрымалі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцара. 

Наталля праходзіла па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

У жніўні 2022 г. жанчыну перавялі з СТ № 8 у мінскі СІЗА-1.

29 жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над Наталляй. 1 верасня суддзя Валянціна Зянькевіч прызнала палітзняволеную вінаватай і прызначыла ёй 1 год і 10 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф у 200 базавых велічыняў (6400 рублёў ці амаль 2500 даляраў).

На пачатку кастрычніка Наталлю перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.

15 лістапада 2022 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд пакінулі без зменаў. Неўзабаве палітзняволеную этапавалі ў гомельскую калонію № 4.

Наталля 5 студзеня 2023 г. выйшла на волю.

Палітзняволеную лекарку з 30-гадовым стажам Нікіціну асудзілі да калоніі і вялікага штрафу

За кратамі ў жодзінскай турме яе ўтрымлівалі амаль 11 месяцаў. Наталля мае дваіх сыноў.

Лекарку з 30-гадовым стажам звольнілі за некалькі гадзінаў да затрымання. Распавядаем пра палітзняволеную Наталлю Нікіціну

Маці палітзняволенай Наталлі Нікіцінай Алена Ігнацьеўна распавяла "Вясне" гісторыю дачкі.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»