Наталля Міхалевіч
Дата нараджэння: 8 сакавіка 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Наталля Віктараўна Міхалевіч і Міхаіл Анатольевіч Карняйчук былі асуджаныя ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 19 студзеня 2023 года справу разгледзела суддзя Таццяна Пірожнікава.
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.