Наталля Малец

Дата нараджэння: 1 верасня 1978

Дата затрымання: 15 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 28 снежня 2022

Наталля Тадэвушаўна Малец была затрымана 15 лютага 2022 года ў Гродне, змяшчалася ў Турме № 1. Паводле артыкулаў 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу 13 траўня 2022 года яе асудзілі на 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

25 ліпеня 2022 г. Наталлю этапавалі ў гомельскую калонію № 4.

Палітзняволеная цалкам адбыла тэрмін і 28 снежня 2022 г. выйшла на волю.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»