Наталля Лецко

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 18 лютага 1960

Дата затрымання: 3 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лістапада 2023

Суддзя: Новік Віктар

Наталлю Вячаславаўну Лецко асудзілі за рэпост допіса з асабістымі дадзенымі сілавіка паводле арт. 188 (Паклёп) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. 

3 лістапада 2022 года суддзя суда Жабінкаўскага раёна Віктар Новік прызнаў Наталлю Лецко вінаватай паводле арт. 188 і ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў пакаранне тэрмінам 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1 600 рублёў). Таксама ў межах грамадзянскага пазову з Наталлі спагналі 1 000 рублёў маральнай шкоды на карысць сілавіка. Мабільны тэлефон жанчыны канфіскавалі "як сродак здзяйснення злачынства".

На пачатку снежня 2022 г. Наталлю перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6, а ў студзені 2023-га — у гомельскую жаночую калонію № 4.

Выйшла на волю ў лістападзе 2023 г. 

62-гадовай жанчыне прысудзілі год калоніі за рэпост з асабістымі дадзенымі сілавіка

У судзе Жабінкаўскага раёна 3 лістапада асудзілі Наталлю Лецко за рэпост допіса з асабістымі дадзенымі сілавіка паводле арт. 188 (Паклёп) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віктар Новік.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»