Наталля Ліцвіненка

Дата нараджэння: 21 сакавіка 1973

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Наталля Яўгенаўна Ліцвіненка мае вышэйшую адукацыю, працавала галоўнай бухгалтаркай у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Наталлю Ліцвіненка і Васіля Крэза абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Да суда абое знаходзіліся пад закладам па 7400 рублёў.

У судзе Ленінскага раёну Мінска 9 кастрычніка 2023 года іх асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Наталлі і Васілю па два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

27 кастрычніка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Перакладчыка і яго сяброўку асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у мінскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёну Мінска 9 кастрычніка 2023 года асудзілі Наталлю Ліцвіненка і Васіля Крэза паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»