Наталля Лемнева

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Барэйка Дзяніс

"З прычыны палітычнага становішча"

28 чэрвеня суд Маладзечанскага раёна разгледзеў справу ў дачыненні да Наталлі Лемневай, якая працуе начальніцай аддзела па турызме. Яе абвінавацілі ў абразе супрацоўніка АМАП ГУУС Мінскага гарвыканкама (арт. 369 КК).

Паводле матэрыялаў справы, Лемнева пакінула ў адным з Telegram-каналаў каментар пад допісам пра амапаўца. І гэта, як палічыў суд, "зневажае ягоныя гонар і годнасць, прыносіць яму маральныя і душэўныя пакуты, падрывае ў вачах асобаў, да ведама якіх даведзены каментар, ягоны аўтарытэт, асабістыя і прафесійныя якасці, а таксама аўтарытэт органаў унутраных спраў наогул".

Наталля Лемнева ў зробленым раскаялася і сваю віну прызнала. Падчас судовага працэсу яна растлумачыла, што напісала каментар "з прычыны палітычнага становішча, якое склалася ў грамадстве".

Суддзя Дзяніс Барэйка палічыў, што "выпраўленне і перавыхаванне Наталлі Лемневой магчымае толькі ва ўмовах накладання на яе абавязкаў, якія абмяжоўваюць ейную волю", і прызначыў жанчыне пакаранне — абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") тэрмінам на 1 год. Акрамя таго, Наталля Лемнева павінна выплаціць пацярпеламу амапаўцу 1 000 беларускіх рублёў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі ягонай маральнай шкоды. Дзеля гарантыі гэтага суд пакінуў у сіле арышт, накладзены на ноўтбук жанчыны.

"З прычыны палітычнага становішча"

28 чэрвеня суд Маладзечанскага раёна разгледзеў справу ў дачыненні да Наталлі Лемневай, якая працуе начальніцай аддзела па турызме. Яе абвінавацілі ў абразе супрацоўніка АМАП ГУУС Мінскага гарвыканкама (арт. 369 КК).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»