Наталля Леановіч

Дата нараджэння: 3 сакавіка 1977

Дата затрымання: 20 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лістапада 2023

Суддзя: Гулевіч Галіна

Наталля Віктараўна Леановіч была абвінавачвана ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Суд Светлагорскага раёна 25 ліпеня 2022 г. прызначыў ёй пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суддзя Галіна Гулевіч пастанавіла накіраваць жанчыну на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Наталля ўтрымлівалася ў СІЗА-3. Адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі № 4.

Выйшла на волю ў лістападзе 2023 г. 

Жыхарка Светлагорскага раёна пайшла ў міліцыю падаваць заяву аб крадзяжы, не стрымалася і абразіла прэзідэнта

Суд Светлагорскага раёна 25 ліпеня вынес прысуд жыхарцы вёскі Стракавічы Наталлі Леановіч, абвінаваціўшы яе ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»