Наталля Красько

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Колабаў Антон

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

47-гадовую жыхарку Бараўлян Наталлю Канстанцінаўну Красько абвінавацілі у паклёпе на Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа (арт.188 КК РБ).

 Андрэй Швед  ацаніў памер маральнай шкоды ў 10 000 рублёў. Просіць пералічыць грошы ў школу-інтэрнат, для дзяцей-інвалідаў.

Суму кампенсацыі суд знізіў на 1 тысячу — цяпер Красько мусіць сплаціць Андрэю Шведу 9 тысяч рублёў.

Прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Справу разглядаў у Мінскім раённым судзе 6 ліпеня 2021 года суддзя Антон Колабаў.

Паклёп на генпракурора каштуе дорага: вынесены прысуд Наталлі Красько

У Мінскім раённым судзе 6 ліпеня 2021 года вынесены прысуд па крымінальнай справе 47-гадовай жыхаркі Бараўлян Наталлі Красько. Яе абвінавацілі у паклёпе на Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа (арт.188 КК РБ).

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»