Наталля Харытонава-Крыжэвіч

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 13 снежня 1990

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Кацэр Сяргей

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Групы: Дзеячы культуры

Наталля Аляксандраўна Харытонава-Крыжэвіч была асуджана ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). З 19 ліпеня па 9 жніўня 2024 года справу разгледзеў суддзя Кацер Сяргей Аляксандравіч. Яе асудзілі да пяці гадоў "хатняй хіміі".

Наталля - рамесніца з Мінска. Верагодна, дзяўчына да суда ўтрымлівалася пад вартай — яе сацсеткі не аднаўляліся са снежня 2023 года. Наталля з мужам займаліся вырабам упрыгожанняў з дрэва. Таксама ў іх малое дзіця.

30 жніўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»