Наталля Хлызова

Дата нараджэння: 3 сакавіка 1975

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Варакса Юлія

Хлызова Наталля Іванаўна была асуджана ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 5 і 6 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Варакса Юлія.

Да суда Наталля ўтрымлівалася пад закладам у памеры 8000 рублёў.

Улічваючы, што ў жанчыны на ўтрыманні дзіцё, суд прызначыў ёй тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

29 сакавіка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жанчыну асудзілі па фота з Маршаў, якія захаваліся на воблачным сховішчы яе тэлефона

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 сакавіка 2024 года за ўдзел у трох паслявыбарчых Маршах у 2020 годзе да трох гадоў "хатняй хіміі" асудзілі 49-гадовую бухгалтарку Наталлю Хлызову. Суддзя Юлія Варакса прызнала яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»