Наталля Галавашчанка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Якунчыхін Аляксандр

Наталля Дзмітрыеўна Галавашчанка - дырэктарка прыватнага прадпрыемства. Яна мае двух непаўнагадовых дзяцей. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.

Суд Савецкага раёна Мінска 26 студзеня 2023 года прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.

Маці двух непаўнагадовых дзяцей асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту

Суд Савецкага раёна Мінска 26 студзеня асудзіў дырэктарку прыватнага прадпрыемства Наталлю Галавашчанка, абвінаваціўшы яе ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»