Наталля Чарныш

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 8 траўня 2023

Суддзя: Іглікаў Ігар

Чарныш Наталля Юр'еўна была асуджаная па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). З 14 па 30 чэрвеня 2022 года справу разгледзеў суддзя Ігар Іглікаў.

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд Мінскага раёна крымінальную справу ў дачыненні да 54-гадовай мясцовай жыхаркі, якой інкрымінаваны актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту.

Згодна з матэрыяламі справы раней несудзімая Чарныш 29 лістапада 2021 года падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства на праезнай частцы дарогі ў аг. Лясной Мінскага раёна публічна выкрыквала лозунгі, накіраваныя на грубае парушэнне грамадскага парадку. Правакавала грамадзян на агрэсіўныя паводзіны ў дачыненні да прадстаўнікоў улады. Цягам працяглага часу стварала перашкоды для руху транспартных сродкаў і пешаходаў.

Абраную раней у дачыненні да абвінавачанай меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту пракурор пры накіраванні справы ў суд пакінуў без змены.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»