Наталля Богуш
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 24 ліпеня 1974
Дата затрымання: 7 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 года і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сівец Іна
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Богуш Наталля Іванаўна працавала скрыпачкай у Оперным тэатры. Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, была апазнана на чужым відэа з пратэстаў. Асуджаная судом Кастрычніцкага раёна горада Мінска 2 жніўня 2023 года.
Суддзя Іна Сівец разгледзела справу на падставе ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
25 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.