Наталля Белая
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1975
Дата затрымання: 15 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Рамесніцу Наталлю Пятроўну Белую судзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса РБ за тое, што 8 жніўня мінулага года яна даслала паведамленне ў чат-бот «Тэлеграм»-канала «Рэальная Беларусь».
Суддзя Бабыроў Вадзім прысудзіў жанчыне 2,5 гады абмежавання волі, але за кошт часу, праведзенага ў СІЗА да суда, адбываць пакаранне Наталлі засталося год і тры месяцы. Справу разглядалі з 28 ліпеня па 4 жніўня 2023 года.
25 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Гомелі прайшоў суд над рамесніцай з Рэчыцы. Яе адпусцілі ў залі суду