Наталля Белабехава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 4 лістапада 1974
Дата затрымання: 23 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Наталля Аркадзеўна Белабехава - педагог-дэфектолаг з Гомеля.
Вядома, што Наталля праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (арт. 356 Крымінальнага кодэксу) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". Гэтая ініцыятыва 21 верасня была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых.
12 лістапада нечакана выйшла на волю з гомельскага СІЗА-3.