Наталля Бауліна

Дата затрымання: 30 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Клімчук Марына

5 снежня 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Мінску вынесены прысуд прыбіральшчыцы Наталлі Анатольеўне Баулінай.

Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Таксама яна мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Прысуд агучыла суддзя Марына Клімчук. Жанчына прызнала віну, але адмовілася даваць сведчанні на судзе.

Бауліну судзілі за каментар у тэлеграм-канале «Беларусь за МКАДом» ад 1 верасня, у якім яна нібыта абразіла намесніка генпракурора Беларусі Сяргея Хмарука. Менш чым праз месяц яе затрымалі: вядома, што Наталля ўтрымлівалася пад вартай з 30 верасня 2023 году. Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»