Наталля Ажнова
Дата затрымання: 16 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клімчук Марына
Справы: Пратэсты Мінск
Наталля Пятроўна Ажнова, жыхарка Лагойска, была затрымана 16 лістапада 2023 г., але ў той жа дзень яе выпусцілі пад залог памерам 18 500 рублёў. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку.
Яе справу разгледзелі ў судзе Ленінскага раёна Мінска 20 снежня 2023 года, паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Наталлі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Наталля Ажнова мае вышэйшую адукацыю, працуе спецыялісткай па продажах.
"Выкарыстоўвала палотнішча бел-чырвона-белага колеру". 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы новай Беларусі