Наталля Андропава
Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1963
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Серадзенка Алеся
Пракурор: Чарнышэвіч Аляксей
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
У Салігорску 11 жніўня 2021 года да двух гадоў «хатняй хіміі» па арт. 369 КК асудзілі 58-гадовую Наталлю Мікалаеўну Андропаву. Таксама суддзя Алеся Серадзенка абавязала яе выплаціць 1500 рублёў маральнай шкоды на карысць пацярпелага. Бок дзяржабвінавачвання падтрымаў пракурор Чарнышэвіч.
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Салігорску да двух гадоў «хатняй хіміі» асудзілі пенсіянерку за каментар пра камянецкага даішніка