Наталля Герасіменка

Дата нараджэння: 20 ліпеня 1982

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Абзалімава Вераніка

Герасіменка Андрэй Мікалаевіч і Герасіменка Наталля Аляксандраўна былі асуджаныя ў судзе Партызанскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 7 сакавіка 2024 года суддзя Абзалімава Вераніка прысудзіла абодвум па 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

Да прысуду мужчына і жанчына знаходзіліся на волі пад закладам у 200 базавых велічынь кожны. У першым выпадку гэта склала 8000 рублёў, у другім — 7400 рублёў, што сведчыць аб тым, што ім прызначалі меру стрымання ў розны час.

Герасіменкаў абвінавацілі ва ўдзеле з адным з мірных сходаў у Мінску ў 2020 годзе. Яны прызналі віну і адзначылі, што ўзялі ўдзел у мерапрыемстве праз цікаўнасць, распавялі, што фатаграфаваліся з бела-чырвона-белымі сцягамі, якія бралі ў незнаёмых людзей у натоўпе.

Таксама суддзя пастанавіла вызваліць з-пад арышту тэхніку, папярэдне знішчыўшы з яе «інфармацыю, якая адносіцца да пратэснай дзейнасці».

5 красавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»