Наталля Тодрас

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лабоцкі Віталь

Наталля Тодрас у кастрычніку 2020 года ў тэлеграм-канале, прызнаным судом экстрэмісцкім, размясціла некалькі каментароў у дачыненні да двух міліцыянтаў (арт. 369 КК). Па ўсёй бачнасці, гаворка ідзе пра двух пружанскіх міліцыянтаў: Сяргея Каляду і Тарасевіча.

Стала вядома, што жанчыну ўжо судзілі за падобную справу — 17 ліпеня 2022 года суд Цэнтральнага рана Мінска вынес ёй прысуд.

Цяпер жа,19 кастрычніка 2022 года,  шляхам паглынання больш строгім прысудам суда Кастрычніцкага раёна Гродна жанчыне прызначылі канчатковае пакаранне — абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам 2 гады і 6 месяцаў (т. зв. “хатняя хімія”). А таксама яна павінна выплаціць кожнаму з міліцыянтыў кампенсацыю іх маральных пакут — агулам 2000 беларускіх рублёў.

“Непрыстойныя па форме і абразлівыя паводле зместу”: жанчыну асудзілі на 2,5 года за каментары ў тэлеграме

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 19 кастрычніка вынеслі прысуд Наталлі Тодрас паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі.

 

Два міілцыянты — і "хатняя хімія", і пазоў аб маральных пакутах

19 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна горада Гродна выне прысуд Натальі Тодрос. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Grodno_grab.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»