Надзея Дуванава

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Космач Уладзімір

20 чэрвеня 2020 года на цэнтральнай плошчы горада Ганцавічы адбылася мірная акцыя "Ланцуг салідарнасці". Інспектар ДАІ Ігар Вольніч, які прыбыў туды, праславіўся брутальным затрыманнем: ён прыціснуў галаву аднаго з удзельнікаў акцыі каленам да асфальта.

Сам жа Вольніч мяркуе, што ў той дзень прыбыў на плошчу дзеля "забеспячэння бяспекі дарожнага руху", бо там праходзіў "несанкцыянаваны мітынг". Ён "браў удзел у затрыманні асобы, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення і не выконвала патрабаванні начальніка Ганцавіцкага РАУС".

Менавіта такія паказанні Вольніч у якасці пацярпелага агучыў падчас судовага працэсу над Надзеяй Дуванавай. Яе абвінавацілі ў абразе Вольніча (арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады") — жанчына пакінула каментар у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" пад допісам пра ягоныя дзеянні.

Судовы працэс над жанчынай праходзіў 26 чэрвеня ў судзе Ганцавіцкага раёна. Сваю віну Дуванава прызнала. Суддзя Уладзімір Космач асудзіў яе да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званай "хатняй хіміі") тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Таксама Дуванава павінна выплаціць Вольнічу кампенсацыю ягоных маральных пакут у памеры 1 500 беларускіх рублёў.

Зняважаны даішнік Вольніч: тры чэрвеньскія справы спынілі, а адну — не

"Вясне" сталі вядомыя рашэнні яшчэ па чатырох крымінальных справах паводле абвінавачвання ў абразе ганцавіцкага інспектара ДАІ Ігара Вольніча. Судовыя працэсы праходзілі сёлета з 23 па 28 чэрвеня. У трох з гэтых спраў абвінавачаныя былі вызваленыя ад адказнасці праз заканчэнне тэрмінаў даўнасці.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»