Надзея Старавойтава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1976
Дата затрымання: 23 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Бушава Алена
Групы: Выкладчыкі, Навукоўцы
Справы: Пратэсты Мінск
Надзея Пятроўна Старавойтава — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў.
Надзею затрымалі 23 ліпеня 2023 года. У "пакаяльным відэа" яна кажа, што наведвала мітынгі ў 2020 годзе, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў плане "Перамога" і была падпісана на "дэструктыўныя" каналы.
Цяпер Надзею абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
27 кастрычніка 2023 г. суд Фрунзенскага раёна Мінска пачынае разгляд крымінальнай справы, заведзенай на Надзею, а таксама на яе каляжанак — выкладчыцу Наталлю Сівіцкую і загадчыцу студэнцкім інтэрнатам Алену Драбудзьку.
Справу прызначылі разглядаць суддзі Алене Бушавай.
31 кастрычніка 2023 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска агучылі прысуд для Надзеі — тры гады абмежавання волі без накірвання ("хатняй хіміі").
У Мінску асудзілі выкладчыц універсітэта і загадчыцу студэнцкага інтэрната
У Мінску судзяць выкладчыц універсітэтаў і загадчыцу студэнцкага інтэрната за ўдзел у пратэсных акцыях
Іх вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і падпісцы на “дэструктыўныя" каналы.