Надзея Пташынская
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1984
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Святары і вернікі
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Пташынская Надзея Дзмітрыеўна была асуджана да "хатняй хіміі" ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 19 жніўня 2024 года справу разгледзела суддзя Шчэрба Юльяна.
Надзея — верніца адной з мінскіх евангельскіх цэркваў, шматдзетная маці. Утрымлівалася пад вартай да суда.
25 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі Жана Брысіна.
16 лістапада 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.