Надзея Янушкевіч

Дата затрымання: 4 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Есьман Валерый

Справы: Пратэсты Мінск

У судзе Цэнтральнага раёну Мінску 22 лістапада 2023 года вынесены прысуд жыхарам Дзяржынску Надзеі Яўгенаўне і Вячаславу Вацеслававічу Янушкевічам. Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі кожнага да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ (“хатняй хіміі”). Вырак агучыў суддзя Валерый Есьман. Вядома, што мужа і жонку затрымалі трэцяга жніўня 2023 году.

Да суда Вячаслаў знаходзіўся пад вартай, Надзея — дома.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»