Надзея Башкова

Дата нараджэння: 16 траўня 1964

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Прадун Ірына

Пракурор: Папоў

На лаве падсудных была 57-гадовая Надзея Башкова. Жанчыну абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369.

Судзебнае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Ірына Прадун. Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Папоў.

23 снежня 2021 года суд Рагачоўскага раёна вынес вырак. Надзею Башкову прызналі віннай ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання у папраўчую установу і пастанавілі выплаціць маральную кампенсацыю Вольнічу ў памеры 700 рублеў.

Яшчэ адна справа міліцыянта Вольніча: гэтым разам два гады “хатняй хіміі” 57-гадовай жанчыне за яго абразу

23 снежня суд Рагачоўскага раёна вынес вырак па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»