Міраслаў Сабчук
Дата нараджэння: 7 красавіка 1997
Дата затрымання: 19 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Міраслаў Сабчук — сябра незалежнага прафсаюзу, працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Быў затрыманы 19 красавіка 2022 года і змешчаны ў СІЗА. Паводле папярэдняй інфармацыі, яму ставяць у віну арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У сярэдзіне траўня 2022 Міраслава перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1.