Мікіта Увараў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Брэган Яўген

20-гадовы Мікіта Увараў быў асуджаны да 1,5 гадоў "хатняй хіміі".

Суд Маскоўскага раёна Брэста 3 чэрвеня 2021 года вынес прысуды па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў. Іх прызналі вінаватымі і пакаралі ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Яўген Брэган.

У Брэсце асудзілі пятую "партыю" па "справе карагодаў". Двух палітвязняў вызвалілі з-пад варты

Суд Маскоўскага раёна Брэста 3 чэрвеня 2021 года вынес прысуды па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»