Мікіта Слепянок

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 28 жніўня 2000

Дата затрымання: 6 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 10 снежня 2024

Суддзя: Бягун Васіль

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў

Мікіта Слепянок

Мікіта Антонавіч Слепянок — адміністратар культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans. Яго выклікалі на допыт у міліцыю 6 красавіка 2022 г., пасля якога на волю хлопец не выйшаў. Пазней стала вядома, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі з ім "пакаяльнае відэа".

Rezystans, у якім на цяпер 284 падпісчыкі, МУС прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" 29 сакавіка 2022 г. — пасля 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту Мікіты, якія ён адбываў у лютым па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). На волю Мікіта выйшаў 23 лютага, але яго тэлефон пакінулі для "правядзення далейшых следчых дзеянняў".

Мікіту змясцілі ў гомельскі следчы ізалятар.

У Гомельскім абласным судзе 1 верасня 2022 г. суддзя Васіль Бягун пачаў разглядаць справу Мікіты. 6 верасня хлопца прызналі вінаватым і прысудзілі яму тры гады зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

На пачатку снежня 2022 г. Мікіту этапавалі з СІЗА-3 у магілёўскую ПК № 15.

Выйшаў на волю ў снежні 2024 г. Мікіта будзе год знаходзіцца пад наглядам. 

Апошняе слова Мікіты Слепянка: "Хацелася б верыць, што калі я выйду адсюль — Беларусь будзе заставацца Беларуссю"

"Я дакладна ведаю, чаго хачу ад жыцця: я хачу называцца беларусам, жыць у гэтай краіне і сапраўды нешта рабіць для яе. Не толькі для самога сябе, але і для сваёй краіны, якую я сапраўды люблю і зʼяўляюся патрыётам. Ці будзе ў мяне такая магчымасць – гэтага я ведаць не магу. Хацелася б верыць, што так. І хацелася б верыць, што калі я выйду адсюль — Беларусь будзе заставацца Беларуссю. Нягледзячы ні на што".

Палітвязня з Гомеля пакаралі трыма гадамі калоніі за адміністраванне гістарычнага канала ў тэлеграме

Суддзя пацікавіўся ў абвінавачанага, што яго не задавальняла ў нашай краіне? Слепянок адказаў, маўляў, яму цяжка быць беларусам, нібыта яго не разумеюць навакольныя, варожа ставяцца праз тое, што ён размаўляе на роднай мове.

Для адміністратара Telegram-канала Rezystans Мікіты Слепянка запрасілі тры гады калоніі

Сёння ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў.

«Ён перакананы, што яго ўсе кінулі і адракліся ад яго»

Гамяльчук Мікіта Слепянок працаваў электрыкам. Маляваў, намагаўся пісаць музыку, вучыўся граць на гітары. Зараз ён за кратамі і амаль не атрымлівае лістоў.

Праз нечаканае знаёмства, затрыманне і вайну: гісторыя стасункаў беларускага палітвязня Міка і ўкраінкі Даны

Пра Мікіту і нечаканыя стасункі пагадзілася распавесці ягоная дзяўчына з Украіны Дана.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»