Мікіта Скотнікаў
Дата нараджэння: 25 лістапада 1995
Дата затрымання: 21 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама

Мікіта Міхайлавіч Скотнікаў з Полацку быў затрыманы 21 траўня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Вядома, што Мікіту перавялі ў Мінск.