Мікіта Сілівон

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 жніўня 2003

Дата затрымання: 14 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 17 ліпеня 2023

Суддзя: Ярмоленка Элеанора

Пракурор: Пілановіч Ігар

Мікіта Аляксеевіч Сілівон  жыхар Мазыра, асуджаны 14 студзеня 2022 года да 1 года і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх” і па арт. 364 “Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Справа была распачатая за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мазыры ў жніўні 2020 года.

Мікіта адбывае пакаранне ў ПК № 3 (Віцьба).

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках праваабаронцаў, летам 2023 г. выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У Мазыры – два прыгаворы за пратэсты. І «людзі настроеныя супраць»

Жыхары Мазыра Максім Куксачэнка і Мікіта Сілівон асуджаны з-за пратэстаў, якія адбыліся ў 2020 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Новая справа футбольных заўзятараў у Мазыры. Гэтым разам – па паўтара года калоніі кожнаму абвінавачанаму

14 студзеня 2022 года суд Мазырскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд па справе Мікіты Сілівона і Максіма Куксачэнкі.Абвінавачаным інкрымінуюць па два крымінальныя артыкулы – па ч. 1 арт. 342 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх” і па арт. 364 “Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»