Мікіта Дабравольскі

Дата нараджэння: 16 ліпеня 1994

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Паводле версіі абвінавачвання, Мікіта Сяргеевіч Дабравольскі на праспекце Незалежнасці ў Мінску "блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яго дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, чым ён прычыніў "Мінсктрансу" матэрыяльную шкоду на суму 22 500 рублёў 66 капеек".

У выніку суддзя суда Савецкага раёна Мінска Вольга Емельянчанка 5 красавіка 2024 года прызначыла Дабравольскаму два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Да суда мужчына ўтрымліваўся пад закладам у памеры 8 000 рублёў.

3 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Мінчука асудзілі за ўдзел у восеньскай акцыі пратэсту. З доказаў па справе — бежавае паліто

У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка 2024 года па "народным" артыкуле за ўдзел у адным з шэсцяў восенню 2020-га года асудзілі Мікіту Дабравольскага.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»