Мікіта Самарын

Дата затрымання: 5 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хіхол Руслан

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Мікіту Самарына, якога абвінавачвалі ў распыленні газу ў твар амапаўцу 25 жніўня 2020 года паводле арт. 364 КК, асудзілі 11 снежня 2020 года на чатыры гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Самарын таксама абавязаны выплаціць 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды супрацоўніку АМАП. Мікіту вызвалілі ў зале суда — змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Справу разглядаў суддзя Руслан Хіхол.

Пасля затрымання 5 кастрычніка 2020 года Мікіту Самарына кінулі ў мікрааўтобус у кайданках, зацягнутых вышэй кісцяў на запясце — у яго засталіся шнары ад рэзаных ран. Прама ў аўтобусе Самарыну нажом абрэзалі доўгія валасы. У Галоўным упраўленні па арганізаванай злачыннасці яму загадалі даць паказанні пад пагрозай вывезці ў лес і завядзеннем крымінальнай справы на затрыманага з ім сябра.

Мікіце Самарыну 25 сакавіка 2021 года ў Гродзенскім абласным судзе прызначылі новае пакаранне — два з паловай гады пазбаўлення волі замест чатырох гадоў «хіміі».

Па інфармацыі hrodna.life, справу 23 сакавіка разгледзела судовая калегія ў складзе суддзяў Андрэя Ліхача, Уладзіміра Яўхуты і Валерыя Раманоўскага і вынесла рашэнне 25 сакавіка.

Суму кампенсацыі пацярпеламу амапаўцу Білідзе павялічылі - з 500 да 2000 рублёў.

Сам Мікіта ў суд не з’явіўся. Ён накіраваў ліст праз сябра. У ім ён распавёў, што паводле яго інфармацыі, у зале суду планавалі адвольныя затрыманні, што пагражала яму і прысутным. У будынку суда сапраўды знаходзіліся сілавікі. 

Мікіце Самарыну, які падчас пратэстаў заступіўся за азотаўца, прызначылі новае пакаранне

Мікіце Самарыну 25 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе прызначылі новае пакаранне — два з паловай гады пазбаўлення волі замест чатырох гадоў «хіміі».

 

Справа Мікіты Самарына: на судзе мастак прызнаўся, што яго прымусілі агаварыць сябе

25 жніўня падчас несанкцыянаванага пікету паблізу Кастрычніцкага РАУС малады чалавек паспрабаваў заступіцца за супрацоўніка ААТ «Азот», калі таго спрабавалі затрымаць невядомыя ў цывільным. У аднаго з іх, па версіі следства, Мікіта распыліў газ.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»