Мікіта Саідаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 7 красавіка 2003

Дата затрымання: 8 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Сівец Іна

Мікіта Сашавіч Саідаў быў спачатку затрыманы па адміністрацыйнай справе, затым па крымінальнай паводле ч. 1 арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў змешчаны ў жодзінскую СТ № 8.

12 снежня 2022 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска адбыўся разгляд справы. Мікіту прызналі вінаватым і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 4 лістапада 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Іна Сівец.

19-гадовага палітвязня асудзілі за жнівеньскія акцыі пратэсту ў Мінску

Ягоная нібыта датычнасць да незаконнага абароту наркатычных сродкаў аніяк не паўплывала на прысуд.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»