Мікіта Прысталенка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 лістапада 1996
Дата затрымання: 10 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 верасня 2021
Дата вызвалення: 9 чэрвеня 2022
Справы: Пратэсты Віцебск
Мікіта Уладзіміравіч Прысталенка — жыхар Віцебску, асуджаны на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за сарваны дзяржаўны сцяг. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу (Знявага дзяржаўнай сімволікі).
З 10 верасня 2021 года адбываў пакаранне.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 9 чэрвеня 2022 г. выйшаў на волю з ПУАТ № 21.