Мікіта Навакоўскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Клімчук Марына

Пракурор: В.

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

11 студзеня 2022 года суд Ленінскага раёна горада Мінска ў складзе суддзі Клімчук Марыны, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы В. разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Навакоўскага Мікіты Юр'евіча, у здзяйсненні злачынства, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Падчас агляду мабільнага тэлефона абвінавачанага знойдзены фотавыявы, на якіх адлюстравана як абвінавачаны ў ноч з 9 на 10 жніўня і 30 жніўня сумесна з іншымі асобамі знаходзіцца на праезнай частцы аўтамабільнай дарогі паблізу рэстарана «Макдональдс», і фота, на якіх абвінавачаны знаходзіцца ў счэпцы рукамі з іншымі асобамі.

На паказаных для агляду фотаздымках з месцаў інкрымінаваных падзей Навакоўскі апазнаў сябе.
Часткова кампенсаваў нанесены КТУП "Мінсктранс" урон на суму 1000 рублёў. У зробленым раскаяўся.

Прадстаўнік грамадзянскага істца КТУП "Мінсктранс", Р. у судовым паседжанні падтрымала заяўлены да Навакоўскага іск аб спагнанні з апошняга на карысць КТУП "Мінсктранс" сумы 11.202 рублёў 16 капеек.
Улічваючы, што разлік памеру прычыненай КТУП "Мінсктранс" маёмаснай шкоды носіць неканктарызаваны характар і вызначыць гэты памер не ўяўляецца магчымым без адкладу судовага разбору, суд прыйшоў да высновы аб перадачы пытання аб яго памерах на разгляд у парадку грамадзянскага судаводства.

Навакоўскага прызналі вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, і на падставе ч. 1 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь прызначылі яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 3 гады ("хіміі").
Арыштаваную маёмасць абвінавачанага - ноўтбук "НР" пакінулі пад арыштам да вырашэння пытання па грамадзянскім іску КТУП "Мінсктранс".

Яшчэ аднаго мінчука асудзілі да "хіміі" паводле падзей у жніўні 2020 года

11 студзеня суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў 22-гадовага мінчука Мікіту Навакоўскага вінаватым паводле ч.1 арт.342 і асудзіў яго да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Выязное паседжанне адбылося ў будынку Ленінскага РУУС. Да суда ў дачыненні да мужчыны была прынятая мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»