Мікіта Мурын
Дата нараджэння: 7 чэрвеня 2001
Дата затрымання: 29 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Месца зняволення: ПК № 15

Мікіта Аляксандравіч Мурын быў затрыманы ў Лідзе за знявагу дзяржаўнага сцяга. Была заведзена крымінальная справа па арт. 370 Крымінальнага кодэксу (Абраза дзяржаўных сімвалаў).
Згодна з абвінавачваннем, у жніўні 2021 года ён разам з Яраславам Гебенем сарвалі дзяржаўны сцяг з адной з крам і фатаграфаваліся з ім у непрыстойным выглядзе, здымалі відэа. Мікіту Мурыну прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, якія ён адбывае ў ПК № 15.