Мікіта Ліхавід
грамадскі актывіст
Былы палітвязень
Дата затрымання: 19 снежня 2010
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Пыкіна Наталля
Справы: Пратэсты Мінск
Затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Асудзілі на 15-дзённы арышт, пазней перавялі ў статус абвінавачанага ў справе аб удзеле ў масавых беспарадках.
29 сакавіка 2011 году суддзя Партызанскага раёна горада Менску Наталля Пыкіна асудзіла яго на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі № 10. Абвяшчаў галадаванне супраць несправядлівага прысуду. У калоніі называў сябе «незаконна асуджаны Мікіта Ліхавід». За гэта ня раз трапляў у штрафны ізалятар, яго змяшчалі на 3 месяцы ў памяшканне камэрнага тыпу. Вызвалены праз памілаванне.