Мікіта Круглік

Дата нараджэння: 29 жніўня 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Змушко Ігар

Пракурор: Фядорчанка Сямён

У судзе Жлобінскага раёна 19-20 ліпеня 2021 года разглядзелі крымінальную справу 21-гадовага Мікіты Кругліка. Хлопца вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).

Справу вёў суддзя Ігар Змушко, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў Сямён Фядорчанка.

Суддзя пагадзіўся з прапановай пракурора і асудзіў абвінавачанага на два з паловай гады “хатняй хіміі”.

Яшчэ аднаго жыхара Жлобіна асудзілі за падзеі 9 жніўня

У судзе Жлобінскага раёна 19-20 ліпеня разглядзелі крымінальную справу 21-гадовага Мікіты Кругліка. Хлопца вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»