Нікіта Карпенка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1996
Дата затрымання: 6 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 чэрвеня 2023
Дата вызвалення: 5 ліпеня 2024
Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Юрген Хардт
Нікіту Віктаравіча Карпенку абвінавацілі паводле ч.1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Аляксандра Лукашэнку).
Акрамя таго падчас следства Нікіту выстаўлялі яшчэ адно абвінавачванне – паводле артыкула 369 (абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ён напісаў каментар «Гэта вам не дапаможа» пад матэрыялам у «Моцных навінах» пра тое, як супрацоўнік АМАПу выратаваў дзяўчынку. Пасля Нікіта выбачыўся перад сілавіком і той не патрабаваў маральную шкоду, і, нават, забраў заяву.
Нікіту Карпенку затрымалі 6 кастрычніка 2022 года і змясцілі ў СІЗА-3.
У Гомельскім абласным судзе 31 студзеня 2023 года быў вынесены ў закрытым рэжыме прысуд. Суд прызнаў Нікіту вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама пастанавіў канфіскаваць мабільны тэлефон і ноўтбук хлопца. Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.
Адбываў тэрмін у ПК № 3.
5 ліпеня 2024 г. выйшаў на волю.
Юнак у Гомелі асуджаны за распальванне сацыяльнай варожасці і паклёп на Лукашэнку