Мікіта Ганчароў
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 сакавіка 2002
Дата затрымання: 19 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Каліна Святаслаў
Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Шарко Алена
Месца зняволення: ПК № 3
Справы: Пратэсты Брэст
Мікіта Максімавіч Ганчароў першы раз быў затрыманы на працоўным месцы ў Брэсце супрацоўнікамі АМАП 11 жніўня. Пасля затрымання Мікіту даставілі ў гараж на тэрыторыі Ленінскага РАУС, дзе яго пачалі збіваць.
14 жніўня ён быў адпушчаны, але 22 жніўня Мікіту зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках - за тое, што нібыта кідаў камяні падчас паслявыбарчых акцый пратэсту ў Брэсце.
Мікіце Ганчарову прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.
Да лістапада знаходзіўся ў СІЗА-7 у Брэсце. Далей - пад падпіскай аб нявыездзе. Аднак пасля пачатку суда 19 ліпеня яго зноў змясцілі пад варту.
12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуд трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Святаслаў Каліна прысудзіў Мікіту 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі.
На пачатку сакавіка 2022 стала вядома аб пераводзе Мікіты з СІЗА-7 у папраўчую калонію № 3 у Віцьбе.
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй “партыі” абвінавачаных па “масавых беспарадках” у Брэсце?
Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па берасцейскіх "беспарадках"